BE RU EN

Кошт нафты ўпаў ніжэй за $100 за барэль

  • 6.07.2022, 18:58

Кошты апусціліся да мінімуму за амаль тры месяцы.

Кошт нафты апусціўся да найгоршых паказчыкаў за амаль тры месяцы праз узмацненне хваляванняў што да запаволення росту сусветнай эканомікі, якое ў выніку знізіць попыт.

Пра гэта піша Bloomberg.

Так, ф'ючарсы нафты WTI у аўторак упалі ніжэй за 100 даляраў пасля падзення больш чым на 8% - больш за ўсё з 9 сакавіка.

«На рынках распаўсюдзіліся асцярогі што да таго, што запаволенне сусветнай эканомікі ў выніку знізіць попыт. Кошт нафты быў схільныя да рэзкіх ваганняў з-за няўпэўненасці трэйдараў пасля расейскага ўварвання ва Украіну.

Апошняе падзенне адбылося на фоне падзення акцый і значнага росту курса даляра. Citigroup Inc. заявіла, што сёлета кошт нафты можа ўпасці да 65 даляраў у выпадку рэцэсіі», - піша агенцтва.

Адзначаецца, што ў чэрвені кошт нафты знаходзіўся пад ціскам, бо цэнтральныя банкі агрэсіўна падвышалі адсоткавыя стаўкі.

«Тым не менш, фізічныя бочкі прыносяць вялізныя прэміі. У аўторак Савудаўская Арабія павысіла афіцыйныя кошты продажу ў Азіі. Яе вядучая цана на лёгкую арабскую нафту ў жніўні будзе на $9,30 вышэйшай за рэгіянальны кантрольны паказчык, гэта значыць на $2,80», - піша Bloomberg.

«Кошт сырой нафты ўпаў, бо неспакой з нагоды паслаблення попыту пачынае перавешваць асцярогі што да абмежаванай прапановы», – прызнаў рынкавы аналітык City Index Фавад Разакзада.

Акрамя асцярог рэцэсіі, на кошты ўплывае тое, што Шанхай пачаў масавае тэставанне на Covid у дзевяці раёнах пасля выяўлення выпадкаў за апошнія два дні - гэта паставіла пад пытанне аднаўленне попыту ў адной з найбуйнейшых краін свету-спажыўцоў нафты.

Апошнія навіны