BE RU EN

Украінка спытала ў Баскава, як яму весяліцца, пакуль ідзе вайна

  • 6.07.2022, 17:52

Расейскага спевака знялі на відэа падчас адпачынку ў Турцыі.

Расейскага спевака Мікалая Баскава, які публічна падтрымаў напад РФ на Украіну, знялі на відэа падчас адпачынку ў Турцыі. Ролік, у якім Баскаў весела танцуе ў кампаніі дзвюх жанчын, растыражавалі ў сетцы Twitter. Аўтарам роліка з'яўляецца жыхарка Украіны - пра гэта яна паведаміла за кадрам у размове з Басковым, піша сайт gordonua.com.

Украінка спачатку здымала расейскага спевака, пакуль ён весяліўся, а пасля таго, як ён звярнуў на яе ўвагу, задала пытанне: «Коля, добры дзень. Я з Украіны, Расея цяпер бамбуе Украіну кожны дзень, а вы тут весяліцеся. Як вам - нармальна весяліцца»?

«Я адпачываю, а не весялюся», – пасля паўзы адказаў Баскаў. У гэты момант яго ад украінкі пачала адціскаць спадарожніца, з якой ён танцаваў.

«Добра, я зразумела. Слава Украіне»! - Скончыла размову ўкраінка, пасля чаго артыста павялі ў бок.

Апошнія навіны