BE RU EN

У Херсоне раптоўна ўспыхнулі склады расейскіх акупантаў: дым відаць за кіламетры

  • 6.07.2022, 17:08

Відэафакт.

Магутны пажар успыхнуў у часова акупаваным расейцамі ўкраінскім Херсоне. Папярэдне знішчаныя склады расейскіх акупантаў, паведамляе unian.net.

«У Херсоне ля чыгуначнага вакзала знішчаныя склады рашыстаў», – гаворыцца ў паведамленні.

З ягоных слоў, падрабязнасці знішчэння складоў абнародуюць пазней. На гэты момант невядома, хто стаіць за падрывам.

Акрамя таго, у мясцовых Telegram-каналах публікуюць відэа, на якім бачны слуп чорнага дыму і моцны пажар.

Апошнія навіны