BE RU EN

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым складзе ў акупаванай Макееўцы

  • 6.07.2022, 16:40

У выніку адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

Узброеныя Сілы Украіны прадаўжаюць наносіць удары па складах расейскіх акупантаў. На гэты раз украінскія вайскоўцы разбілі склад у захопленай расейцамі Макееўцы, паведамляе УНІАН.

Мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках паведамляюць, што сёння раніцай, 6 ліпеня, былі ўзарваныя склады расейскіх акупантаў, арганізаваныя імі на прадпрыемстве «Тэхснаб» у пасёлку Ханжанковым. Велізарны слуп чорнага дыму, дэтанацыя боепрыпасаў, разлёт аскепкаў па ўсёй акрузе - усё гэта суправаджала ліквідацыю вайсковага аб'екта.

Апошнія навіны