BE RU EN

Украінскія артылерысты дакладным ударам знішчылі склад з боепрыпасамі і палівам у акупаваным Данецку

  • 6.07.2022, 15:33

Над горадам паднімаецца вялізны слуп дыму.

У данецкім мікрараёне «Азотны» загарэўся і ўзрываецца часовы склад боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.

Відэазапіс пажару апублікаваны ў сацсетках.

«У Данецку, у мікрараёне «Азотны», дакладным ударам знішчаная часовая перавалачная база БК і ГЗМ, якую спехам абсталявалі бананавыя макакі пад бязглуздым кіраўніцтвам маскалёў, бо трэба было ратаваць і распіхваць па горадзе боепрыпасы, якіх яшчэ не знішчылі. Усё было зроблена спехам. Настолькі бязглузда, што не засталося ўбаку ад «пільнага вока», які паведаміў дзядзьку «Ленд Лізу». Ну а вынік вам ужо наглядна вядомы. Гукі ад разрываў боепрыпасаў чутныя ўдалечыні ад месца пажару», - пішуць у каментары да відэа аўтары публікацыі.

Апошнія навіны