BE RU EN

Цярнопаль разарваў пагадненні аб партнёрстве з Гародняй і Пінскам

  • 6.07.2022, 14:34

Абодва пагадненні былі падпісаныя ў 2019 годзе.

Цярнопаль у аднабаковым парадку разрывае пагадненні аб партнёрстве з Пінскам і Гародняй. Абодва пагадненні былі падпісаныя ў 2019 годзе. Пастанову прыняла гарадская рада Цярнопаля сёння, «улічваючы ваенную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і падтрымку Рэспублікі Беларусь у вышэйназванай ваеннай агрэсіі».

Выканаўчы камітэт Цярнопальскай гарадской рады падкрэслівае, што не адмаўляецца ад партнёрскіх стасункаў з беларускім народам, але «не можа на афіцыйным узроўні супрацоўнічаць з уладай, якая падтрымлівае вайну».

Апошнія навіны