BE RU EN

На Запарожжы расейскія жаўнеры співаюцца і ўцякаюць

  • 6.07.2022, 12:59

Камандаванне акупантаў забараніла продаж алкаголю на акупаванай частцы вобласці.

У Запарожскай вобласці расейскія акупанты літрамі заліваюць у сябе алкаголь. Іх камандаванне ўжо не ведае як змагацца з расейскім алкагалізмам і надумала забараніць продаж "паліва" вайскоўцам. Пра гэта паведамілі ў Галоўнай управе разведкі Мінабароны Украіны.

“Асабовы склад падраздзяленняў акупацыйнага войска, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці, адзначаецца масавае злоўжыванне алкагольнымі напоямі. Гэта прыводзіць да шматлікіх парушэнняў дысцыпліны і сур'ёзных правапарушэнняў. Пачасціліся выпадкі пакідання месцаў нясення службы; знаходжанне на агнявых пазіцыях у нецвярозым стане; парушэнне правілаў карыстання стралковай зброяй; ДТЗ з удзелам вайскоўцаў у нецвярозым стане", - гаворыцца ў паведамленні.

"У якасці меры стрымання на тэрыторыях Міхайлаўскай і Раздольскай супольнасцяў уведзеная забарона на продаж алкагольных напояў (у тым ліку піва) вайскоўцам РФ", - паведамляе ўкраінская выведка.

Апошнія навіны