BE RU EN

Ганна Фатыга: Мы ніколі не забудзем вашу ахвяру

  • 6.07.2022, 11:49

Еўрадэпутатка ад Польшчы выказала спачуванні родным і блізкія Івана "Брэста".

Еўрадэпутатка ад Польшчы, сябра свабоднай Беларусі Ганна Фатыга выказала словы спачування родным і блізкім загінулага камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука "Брэста». Словы падтрымкі польскі палітык апубілкавала ў «Фэйсбуку»:

- Я глыбока перажываю страту «Брэста», камандзіра беларускага батальёна ва Украіне. Выказваю свае глыбокія спачуванні ягонай сям'і, сябрам і таварышам. Мы ніколі не забудзем вашу ахвяру. За нашу і вашу свабоду!

"Самы складаны бой - гэта той, у якім я памру..." - гэта словы загінулага камандзіра батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Івана Марчука.

Апошнія навіны