BE RU EN

У Белгарадскай вобласці на мяжы з Украінай атакавалі два аўтамабілі з расейскімі памежнікамі

  • 6.07.2022, 11:34

Адзін загінуў, трое параненыя.

5 ліпеня ў Белгарадскай вобласці патрапілі пад напад два аўтамабілі УАЗ, у якіх ехалі расейскія памежнікі. Пра гэта паведамілі пракрамлёўскія Telegram-каналы.

З іх звестак, удзень 5 ліпеня каля пасёлка Чырвоная Яруга, за 400 метраў ад дзяржаўнай мяжы, са стралковай зброі і гранатамёта абстралялі УАЗ, у якім знаходзіліся пяцёра памежнікаў. Адзін мужчына загінуў, трое атрымалі раны. Аўтамабіль згарэў.

Увечары на іншы аўтамабіль памежнікаў, у якім ехалі два чалавекі, з беспілотніка скінулі выбуховае прыстасаванне. Дзе гэта здарылася, не ўдакладняецца. Ніхто не пацярпеў, машына атрымала пашкоджанні.

Улады Белгарадскай вобласці інфармацыю аб нападах на аўто памежнікаў не каментавалі.

Апошнія навіны