BE RU EN

У Гомелі на свяце для ўкраінскіх дзяцей затрымалі фатографа

  • 6.07.2022, 11:30

Яму прысудзілі 15 сутак.

У Гомелі затрымалі фатографа Сяргея Лысенку, які знаходзіўся ў парку, дзе мелася адбыцца свята для ўкраінскіх дзяцей. Раней на 7 дзён за краты трапіла арганізатар свята - Ала Караленка.

Згодна з праўладнай газетай "Гомельская праўда", Лысенку прысудзілі 15 дзён арышту, праўда, не вядома, паводле якога артыкула. Ён знаходзіцца ў ізалятары і адмаўляе свой удзел у мерапрыемстве.

Свята для дзяцей украінскіх уцекачоў павіннае было адбыцца ў гомельскім парку 27 чэрвеня, адзначае "Еўрарадыё". Мерапрыемства было несанкцыянаваным. Праз 10 хвілін пасля пачатку міліцыя прымусіла прысутных разысціся, прыстрашыўшы наступствамі. Праўда, свята ўсё ж адбылося ў іншым месцы.

Праз некалькі дзён была затрымана Ала Караленка.

Апошнія навіны