BE RU EN

Брытанская выведка назвала наступны ключавы бой у бітве за Данбас

  • 6.07.2022, 9:48

Акупанты цяпер знаходзяцца прыкладна за 16 км ад гэтага горада.

Пасля ўзяцця Лісічанска расейскае войска перакінула пад Славянск свае асноўныя сілы. Бой за горад можа стаць наступным ключавым у бітве за Данбас.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў зводцы, Расея прадаўжае ўмацоўваць свой кантроль над Лісічанскам і Луганскай вобласцю. На поўнач яна перакінула на Ізюмскі кірунак большую частку рэшты Усходняй і Заходняй групаў войскаў.

За апошні тыдзень расейскія сілы, верагодна, прасунуліся яшчэ на 5 км па галоўнай дарозе E40 ад Ізюма, сутыкнуўшыся з надзвычай моцным супрацівам украінцаў. Расейскія сілы з Усходняй і Заходняй групаў войскаў цяпер, верагодна, знаходзяцца прыкладна за 16 км на поўнач ад горада Славянск.

"Паколькі горад таксама знаходзіцца пад пагрозай з боку Цэнтральнай і Паўднёвай групаў войскаў, існуе рэальная верагоднасць таго, што бой за Славянск стане наступнай ключавой бітвай у барацьбе за Данбас", – гаворыцца ў зводцы.

Нагадаем, паводле звестак брытанскай выведкі, пасля захопу амаль усёй тэрыторыі Луганскай вобласці расейскія войскі паспрабуюць узяць пад кантроль і Данецкую вобласць. Гарады будуць раўняць з зямлёй артылерыяй.

Апошнія навіны