BE RU EN

Шок у пуцінскім бункеры

  • 6.07.2022, 7:36

Вызваленне Херсона абрыне ўсю піраміду хлусні ў РФ.

Расейскі апазіцыйны публіцыст Андрэй Піянткоўскі ўпэўнены, што вызваленне Херсона ад акупантаў зрыне РФ у сапраўдны шок, там абрынецца ўся «піраміда хлусні».

Сваё меркаванне наконт гэтага ён выказаў у эфіры 24 канала.

На ягоную думку, шок будзе як у расейцаў, так і ўнутры бункера – у кіраўніцтва РФ.

«Тут адбудзецца сітуацыя, якая заўсёды ўзнікае ў бункерах. У Гітлера тое самае было. Калі пачынаюць вызваляць тэрыторыі і трэба дамаўляцца з пераможнымі ворагамі. Гэтая думка адразу прыйдзе да ўсіх жыхароў бункера», – адзначыў Піянткоўскі.

Як адзначыў публіцыст, ёсць верагоднасць, што пасля вызвалення Херсона хто-небудзь з палітычных элітаў РФ задумаецца пра неабходнасць адступіць і саступіць у вайне.

«Узяцце Херсона будзе азначаць падзенне ўсёй гэтай піраміды хлусні ўнутры і ў расейскім грамадстве, і ў пуцінскім бункеры. Але да канчатковай перамогі застанецца шмат часу і ахвяраў. Таму трэба падштурхоўваць людзей, якія пасля ўзяцця Херсона зразумеюць, што ў вайне пацярпелі паразу», – дадаў ён.

Апошнія навіны