Bild: У Нямеччыне працуе больш за 2000 агентаў Пуціна
- 5.07.2022, 20:18
Куратар расейскіх шпіёнаў з'яўляецца супрацоўнікам пасольства Расеі.
Нямецкія органы бяспекі зараз афіцыйна налічваюць амаль 200 расейскіх сакрэтных агентаў, якія дзейнічаюць у Нямеччыне. Але агульная колькасць шпіёнаў Пуціна ў гэтай краіне, магчыма, значна большая.
Пра гэта паведамляе Bild.
"Мы бачым маштабы агрэсіўнай дзейнасці расейскай выведкі па ўсёй Еўропе. І мы ведаем толькі дзесяць адсоткаў таго, што яны робяць", - папярэдзіў былы кіраўнік брытанскай разведкі Джон Соер.
Яны збіраюць інфармацыю аб палітыках, кіраўніках кампаній, крытыках Расеі і перадаюць у Крэмль.
Са слоў экспэрта з унутраных спраў СДП Себасцьяна Фідлера, яшчэ адной мэтай з'яўляецца збянтэжыць нямецкіх грамадзян: Пуцін дазволіць сваім шпіёнам "рабіць усё магчымае, каб убіць клін у наша грамадства".
У каментары Bild, былы кіраўнік брытанскай разведкі Мі-6 Джон Соер выказаў здагадку, што ўсяго ў Нямеччыне дзейнічаюць блізу 2 тысяч расейскіх шпіёнаў.