BE RU EN

Мінінфраструктуры Украіны: Кіеў не экспартуе ў Беларусь ніякія тавары

  • 5.07.2022, 19:53

Ніводным з відаў транспарту.

Заява Лукашэнкі аб вывазе ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю рэспублікі Беларусь не адпавядае рэчаіснасці. Такая заява апублікаваная ў Facebook Мінінфраструктуры.

"Міністэрства інфраструктуры Украіны не падтрымлівае ніякіх стасункаў з пракрамлёўскімі ўладамі дзяржавы-сатэліта і разлічвае на справядлівы міжнародны суд аб удзеле Беларусі ў ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

Разглядаем гэтую заяву Лукашэнкі як чарговы акт інфармацыйнай вайны і просім СМІ выкарыстоўваць толькі правераныя крыніцы інфармацыі", — гаворыцца ў заяве.

Раней з Менска не раз гучалі заявы аб магчымасці транспартавання ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны