BE RU EN

Пяць рэактыўных набояў упалі на тэрыторыю Узбекістана

  • 5.07.2022, 18:48

Адкуль яны прыляцелі?

На памежную тэрыторыю Узбекістана ўпалі пяць рэактыўных набояў, якія, як мяркуецца, пераляцелі з тэрыторыі Афганістана. Пра гэта паведамляе МЗС Узбекістана.

Падзенне набояў было зафіксавана 5 ліпеня а 16.20 паводле мясцовага часу.

Пры падзенні набояў выбухаў не адбылося, чалавечых ахвяр і разбурэнняў няма.

«Нанесеная нязначная шкода чатыром прыватным дамам у махале «Мажнунтол» горада Тэрмеза, пяты набой знойдзены на футбольным полі. Выяўленыя набоі абясшкоджаныя падраздзяленнем сапёраў», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер кампетэнтныя органы Узбекістана супольна з афганскім бокам высвятляюць прычыны гэтага інцыдэнту.

Апошнія навіны