BE RU EN

Партызаны ўстанавілі БЧБ-сцяг і сцяг Украіны на Швэдскай гары ў Ваўкавыску

  • 5.07.2022, 19:03

Фотафакт.

Ваўкавыскія партызаны паставілі БЧБ-сцяг і сцяг Украіны на Швэдскай гары.

Яны назвалі гэта адказам на прызнанне іх Telegram-канала «экстрэмісцкім фармаваннем».

«Мусарня і следчукі… бегалі навокал з сабакамі як карнікі фашысцкія», – напісалі «Белсату» партызаны.

Цэлых пяць Telegram-чатаў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў».

Усе яны - з Гарадзеншчыны (чаты маюць назвы «Гордыя Гарадзенцы», «Гордыя Ваўкавысцы», «Гордыя Сланімцы», «Гародня 97%», «Ліда 97%»).

Апошнія навіны