BE RU EN

Вайсковы экспэрт расказаў, ці магчыма цяпер вызваліць Херсон ад акупантаў

  • 5.07.2022, 16:12

УСУ знаходзяцца ад яго на адлегласці 17 км.

Цяпер Украіна не гатовая вызваляць Херсон ад расейскіх акупантаў, хоць УСУ і знаходзяцца ад яго на адлегласці 17 км.

Аб гэтым у эфіры ТСН заявіў вайсковы экспэрт Алег Жданаў.

«Наўрад ці Украіна сёння гатовая да вызвалення Херсона. Нам трэба атрымаць тэхніку, сфармаваць неабходныя рэзервы, тады мы будзем гатовыя для яго вызвалення», - растлумачыў ён.

Жданаў зазначыў, што калі ёсць магчымасць прасоўвацца наперад, то ў Генштабе можа быць прынятая пастанова менавіта прасоўвацца: паляпшаць украінскія пазіцыі і ствараць пляцоўкі для будучага фармавання ўдарных груповак на гэтых накірунках.

Апошнія навіны