У Расеі невядомыя атакавалі вайсковую частку недалёка ад мяжы з Украінай
- 5.07.2022, 16:01
Там служаць кантрактнікі.
У горадзе Клінцах Бранскай вобласці трое невядомых мужчын напалі на вайсковую частку. Мясцовыя жыхары расказалі, што чулі гукі стрэлаў, паведамляе Telegram-канал Mash.
Паводле інфармацыі канала, інцыдэнт адбыўся прыкладна а 4.15 раніцы ў аўторак, 5 ліпеня. Двое мужчын былі апранутыя ў цёмна-чырвоную вопратку, адзін - у чорную. Пры гэтым усе былі ў масках і ўзброеныя. Пасля стрэлаў яны ўцяклі ў невядомым накірунку. Адзін з іх быў паранены агнём у адказ.
У гэтай вайсковай частцы служаць кантрактнікі. Акрамя таго, горад стратэгічна важны, бо размешчаны побач з дзяржмяжой з Украінай.