BE RU EN

Фінляндыя канфіскавала амаль 900 расейскіх грузавых вагонаў

  • 5.07.2022, 14:30

Вагоны належаць кампаніям, якія наўпрост або ўскосна закранутыя санкцыямі ЕЗ.

Фінляндыя канфіскавала амаль 900 грузавых вагонаў расейскіх кампаній у межах санкцыяў Еўрапейскага Звязу, паведамляе Reuters (пераклад - dw.com).

Гэта вынікае з ліста дзяржаўнай фінскай чыгуначнай кампаніі VR і ліста расейскай дзяржаўнай чыгункі, якія ёсць у распараджэнні агенцтва.

У лісце на адрас Міністэрства транспарту Расеі, датаваным 6 чэрвеня, гаворыцца аб 865 канфіскаваных вагонах. Фінскі чыгуначны канцэрн VR пацвердзіў, што вагоны былі насамрэч канфіскаваныя.

Расейскія ўлады не захацелі каментаваць гэта. Канфіскаваныя вагоны належаць кампаніям, якія наўпрост або праз іх акцыянераў закранутыя санкцыямі ЕЗ.

Апошнія навіны