BE RU EN

Ва УСУ з'явілася зброя, якая знішчае склады з боепрыпасамі РФ

  • 5.07.2022, 13:04

Запрацавала «стальная малатарня».

Атрымаўшы артылерыйскія ракетныя сістэмы HIMARS і іншую дальнабойную зброю, Украіна змяніла тактыку вядзення вайны, распавёў у эфіры Радыё НВ вайсковы экспэрт Пётр Чэрнік.

«Я б назваў гэтую тактыку вельмі спецыфічным тэрмінам - паўнавартасна запрацавала ўкраінская «сталёвая малатарня». Гэта значыць, маецца невымерная колькасць іх матэрыялу, маю ў выглядзе склады з боепрыпасамі. Паверце, гэта дзясяткі тысяч тон у вымярэнні ўсёй РФ. ...> Але ва Украіны з'явіліся высокадакладныя жорны, якія могуць перамолваць гэтыя склады з боепрыпасамі», - адзначыў Чэрнік.

Такім чынам, са слоў экспэрта, Украіна зніжае магчымасці агнявога ўздзеяння РФ, бо «няма набояў - няма нанясення цяжкіх артылерыйскіх удараў».

«Гэта правільная стратэгія і тактыка, бо весці паляванне за асобнымі дывізіёнамі даволі складана і марнатраўна - усё рухомае, ніхто на месцы не стаіць. Усё адно, якая артылерыя - прычапная, колавая, гусенічная ці яна на аўтамабільным шасі: залп здзейснілі - перамясціліся, залп здзейснілі - перамясціліся. Гэтак сама і мы дзейнічаем. І нарэшце ёсць сродкі, каб [знішчаць] іх боекамплекты на вялікіх адлегласцях», - растлумачыў Чэрнік.

Ва Украіну прыбылі чатыры ракетныя сістэмы M142 HIMARS, яшчэ чатыры ЗША абяцаюць паставіць у сярэдзіне ліпеня.

Апошнія навіны