BE RU EN

Чэшскія добраахвотнікі падбілі чатыры расейскія танкі і БТР і прымусілі акупантаў да ўцёкаў

  • 5.07.2022, 11:00

Бой адбыўся ў Ізюмскім раёне.

У Харкаўскай вобласці добраахвотнікі з Чэхіі, якія ваююць на баку УСУ, магутна ўдарылі па акупантах і забралі трафейную тэхніку. Расейскія вайскоўцы так спалохаліся, што былі змушаныя ўцякаць. Пра гэта паведамляе Obozrevatel.

Чэшскія добраахвотнікі падбілі два расейскія БТР-82А і два танкі Т-80БВ.

Бой адбыўся паблізу вёскі Карнавухаўка Ізюмскага раёна Харкаўшчыны. Пасля захопу тэхнікі добраахвотнікі ўстанавілі на яе сцягі Украіны і пачалі рыхтаваць яе да перагонкі.

Цяпер захопленую тэхніку будуць выкарыстоўваць для вызвалення ўкраінскіх тэрыторый.

Апошнія навіны