BE RU EN

У катэджавым пасёлку пад Пецярбургам знайшлі цела буйнога бізнэсмэна з «Газпрам нафты»

  • 5.07.2022, 10:28

У яго нядаўна адбыўся канфлікт з даверанай асобай у бізнэсе.

У катэджавым пасёлку «Марскія тэрасы» ў Ленінградскай вобласці знойдзены мёртвым 61-гадовы дырэктар філіяла буйной кампаніі. Усе акалічнасці гібелі бізнэсмэна ў цяперашні час высвятляюцца.

Труп знайшлі ў басейне на адным з надзелаў на вуліцы Ружовых Заходаў днём у панядзелак, 4 ліпеня, паведамляе «Расбалт» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, зафіксавалі ў загінулага агнястрэльнае раненне галавы.

Паводле звестак АН «Аператыўнае прыкрыццё», загінулы – дырэктар «Газпрам нафта», філіяла радовішча Арктыка.

Паводле словаў жонкі загінулага, якая першай знайшла цела, у мужа нядаўна адбыўся канфлікт з даверанай асобай у бізнэсе.

Апошнія навіны