BE RU EN

«Лукашэнка баіцца, што вайскоўцы зробяць пераварот у Беларусі»

  • 5.07.2022, 10:16

Дыктатар патрапіў як лісіца ў саладуху.

Расеі неабходна ўблытаць беларускае войска ў вайну, заручыўшыся яе падтрымкай, і Пуцін будзе ўсяляк угаворваць Лукашэнку адправіць ягонае войска ва Украіну. Пра гэта ў каментары «Главред» расказаў астролаг Улад Рос.

Паводле словаў астролага, Пуціну беларускія войскі патрэбныя ў якасці «гарматнага мяса» ў вайне з Украінай.

«Пуцін будзе ўломваць Лукашэнку ўступіць у вайну. Ён мае намер 15 тысячаў вайскоўцаў арміі Беларусі, якія цяпер знаходзяцца каля ўкраінска-беларускай мяжы, выкарыстоўваць як "гарматнае мяса" ў вайне з Украінай. Пуціну трэба нейкім чынам прыбраць з асноўных адрэзкаў фронту на Данбасе ўкраінскія войскі, прымусіўшы іх адарвацца на іншы напрамак», – адзначыў Рос.

Аднак Лукашэнка, на думку астролага, будзе пятляць, бо баіцца, што, вярнуўшыся з вайны, яны зробяць пераварот у Беларусі.

«Таму Лукашэнка і надалей будзе ствараць бачнасць падрыхтоўкі да нападу на Украіну, рыць акопы», – падкрэсліў Улад Рос.

Адзінае, што, паводле словаў астролага, Лукашэнка «аддаў на разарванне расейскай арміі», – гэта тэрыторыю Беларусі, якую Расея магла выкарыстоўваць як плацдарм для нападу ў лютым, і з якой стала па ўкраінскіх гарадах запускаюцца расейскія ракеты. Гэтая тэндэнцыя захаваецца, мяркуе Рос.

Апошнія навіны