BE RU EN

Кіеў і Варшаву хочуць аб'яднаць хуткаснай чыгункай

  • 4.07.2022, 21:33

На колькі гэта абыдзецца.

Сталіцы Украіны і Польшчы плануюць аб'яднаць хуткаснай чыгункай, гэты праект ацэньваюць на 1,2 млрд даляраў, паведамляе epravda.com.ua.

Адпаведны праект змяшчаецца ў Плане аднаўлення Украіны, прапанаваным у Лугана ў панядзелак.

Пра хуткасныя зносіны паміж Кіевам і Варшавай гавораць яшчэ з 2019 года, калі Міністэрства інфраструктуры анансавала запуск хуткаснага чыгуначнага маршруту Кіеў – Львоў – Варшава – Берлін.

У пачатку года ў Мінінфраструктуры расказалі, што дзякуючы будаўніцтву еўракаляіны Кіеў – Варшава час у дарозе будзе займаць да 4 гадзінаў. Напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну бакі супольна напрацоўвалі план рэалізацыі праекта і рыхтаваліся да ягонай прэзентацыі на ўзроўні ЕЗ.

Цягнікі ва Украіне рухаюцца па "шырокай" каляіне (1520 мм), распаўсюджанай на тэрыторыі краінаў былога СССР. Такую ж каляіну выкарыстоўваюць Літва, Латвія і Эстонія, а таксама Беларусь. Большасць краінаў Еўразвязу (за выключэннем Гішпаніі і Партугаліі), замест гэтага, карыстаюцца "вузкай" каляінай (1435 мм).

Апошнія навіны