BE RU EN

Казахстан дапаможа Еўропе з нафтай і газам

  • 4.07.2022, 20:12

Пра гэта заявіў прэзідэнт Казахстана.

Казахстан гатовы выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял для стабілізацыі сітуацыі на сусветных рынках.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Казахстана.

Такаеў выказаў занепакоенасць у сувязі з пагрозамі энэргетычнай бяспекі ў свеце.

Казахстан, паводле ягоных словаў, гатовы выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял з мэтай стабілізацыі сітуацыі на сусветных і еўрапейскіх рынках.

Паводле словаў Такаева, краіна адданая развіццю ўстойлівых сувязяў з Еўразвязам – самым буйным гандлёвым партнёрам Казахстана.

Апошнія навіны