BE RU EN

Перамовы па ўступленні Фінляндыі ў NATO закончыліся

  • 4.07.2022, 19:27

Пратакол пра далучэнне Фінляндыі да Альянсу плануюць падпісаць 5 ліпеня.

У панядзелак, 4 ліпеня, у Брусэлі закончыліся перамовы, на якіх абмяркоўвалася ўступленне Фінляндыі ў NATO. Пратакол пра далучэнне Фінляндыі да Альянсу плануюць падпісаць 5 ліпеня.

Пра гэта паведамляе Yle.

У час перамоваў абмяркоўвалася пытанне абавязальніцтваў Фінляндыі, неабходных для ўступлення ў Паўночнаатлантычны альянс. Пры гэтым чакаецца, што падпісанне пратакола, у выніку якога Фінляндыя стане чальцом-назіральнікам у NATO, адбудзецца заўтра, 5 ліпеня.

Выданне дадае, што Фінляндыю на перамовах прадставіла дэлегацыя на чале з міністрам замежных справаў Пека Хаавіста. Ён будзе прысутнічаць на заўтрашнім падпісанні пратакола ў штаб-кватэры NATO.

28 чэрвеня Турцыя, Фінляндыя і Швэцыя перад пачаткам саміту NATO ў Мадрыдзе падпісалі трохбаковы мемарандум аб узаемаразуменні. Паводле словаў прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Ніінісце, у дакуменце Турцыя пацвердзіла, што падтрымае ўступленне дзвюх краінаў у NATO на саміце, а "канкрэтныя крокі" для іх уступлення будуць узгодненыя хаўруснікамі Альянсу цягам наступных двух дзён.

Апошнія навіны