BE RU EN

Палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю

  • 4.07.2022, 18:17

Ён поўнасцю адбыў тэрмін.

4 ліпеня 28-гадовы палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю з Ваўкавыскай калоніі № 11, паведамляе «Наша Нiва».

Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Матэрыяламі паводле справы былі толькі фатаграфія і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 года.

Апошнія навіны