BE RU EN

Вялікая Брытанія ўводзіць забарону на экспарт у Беларусь тавараў нафтаперапрацоўкі і перадавых тэхналогій

  • 4.07.2022, 23:54

Уводзіцца забарона і на імпарт беларускага чыгуну і сталі.

Вялікая Брытанія ўводзіць забарону на экспарт у Беларусь тавараў нафтаперапрацоўкі, перадавых тэхналогій і прадметаў раскошы, а таксама на імпарт беларускага чыгуну і сталі, паведамляюць у заяве ўрада Вялікай Брытаніі.

Таксама з 5 ліпеня Вялікая Брытанія абмяжуе доступ Беларусі да свайго сектара фінансавых паслуг і абвесціць новыя санкцыі ў сферы гандлю, эканомікі і транспарту, накіраваныя супраць рэжыму Лукашэнкі.

Тым часам Еўразвяз мае намер узгадніць сёмы пакет санкцыяў супраць РФ і рэжыму Лукашэнкі да канца ліпеня.

Апошнія навіны