«Адправілі нас, як мяса»: акупанты скардзяцца на атачэнне і наступленне УСУ
- 4.07.2022, 17:24
Перахоп размовы.
Расейскія акупанты ўсё часцей вядуць размовы са сваімі роднымі, у якіх кажуць, што не хочуць ваяваць, таму пішуць рапарты на звальненне, піша «Главред».
Акупант кажа, што падчас выхаду шмат каго з іх «перабілі», бо іх адправілі «на забой».
Акупант просіць сваю маці ў тэлефоннай размове, пасля выхаду з акружэння, каб тая звярталася ў пракуратуру праз немагчымасць атрымаць адпаведныя дакументы.
«Мы з атачэння выйшлі. Усю ноч пешшу ішлі. Адзін падарваўся на гранаце. Паранены з'ехаў. Адзін наперад пайшоў. Мяне не зачапіла, а яго зачапіла. Мы з атачэння выйшлі. Больш я нікуды не пайду. Пайшлі яны на....Адправілі нас, як мяса», - скардзіцца акупант.
Ваяка дадае, што падчас выхаду многіх з іх «перабілі», бо іх адправілі «на забой». Заяву ён ужо напісаў і вось-вось павінен з'ехаць у Расею.
«Мне наогул усё адно (рэд.) на гэтае войска. З іх стаўленнем, як да мяса. Я яшчэ прыеду і судзіцца буду, што не адпускалі, калі дакументы ўжо падалі. Сказалі, што ў маім выпадку ці 200-м, ці 300-м адсюль з’еду», — паведамляе акупант.