BE RU EN

Ва Украіне арыштавалі расейскія і беларускія мінеральныя ўгнаенні на $12 мільёнаў

  • 4.07.2022, 16:35

Гэта не першы выпадак канфіскацый вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі.

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева арыштаваў 315 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі на агульную суму 360 мільёнаў грыўняў (амаль 12 млн даляраў), якія належаць расейскім і беларускім кампаніям. Пра гэта паведамляе прэс-служба генпракурора Украіны.

Як сцвярджаюць у службе, вагоны заехалі ва Украіну, парушыўшы мытнае заканадаўства краіны. Арышт на вагоны накладзены «ў мэтах забеспячэння захаванасці гэтай маёмасці як рэчавых довадаў і іх магчымай канфіскацыі ў далейшым».

Бюро эканамічнай бяспекі краіны праводзіць дасудовае расследаванне аб наўмысным ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме.

Гэта не першы выпадак канфіскацый вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі. У канцы траўня ў Мікалаеўскай вобласці на тэрыторыі марскога порта знайшлі і арыштавалі 188 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі на суму амаль 20 млн даляраў, якія належаць беларускай кампаніі.

Апошнія навіны