BE RU EN

Байцы УСУ папоўнілі аўтапарк двума трафейнымі танкамі Т-80БВ

  • 4.07.2022, 16:26

Іх удалося захапіць непадалёк ад вёскі Карнавухоўкі ў Ізюмскім раёне.

Воіны Узброеных сіл Украіны захапілі два танкі Т-80БВ расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Управы стратэгічных камунікацый УСУ.

Паводле інфармацыі Страткама, абодва танкі ўдалося захапіць непадалёк ад вёскі Карнавухаўкі, што ў Ізюмскім раёне Харкаўскай вобласці.

«Трафейныя танкі Т-80БВ у с. Карнавухаўцы Ізюмскага раёна», – гаворыцца ў подпісе да відэа, якое апублікавалі вайскоўцы.

Апошнія навіны