У Славянску расейскія акупанты адкрылі агонь па французскіх журналістах
- 4.07.2022, 16:12
Абстрэл пачаўся акурат у той момант, калі французскія журналісты размаўлялі з жыхарамі Славянску.
На пятым месяцы поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну журналісты французскага тэлеканала France 24 у Славянску патрапілі пад абстрэл расейскіх акупантаў.
Акупанты абстралялі французскіх журналістаў падчас здымкаў сюжэту аб працы ўкраінскіх выратавальных службаў. Пра гэта паведамляе France 24 (пераклад - unian.net).
Абстрэл пачаўся акурат у той момант, калі французскія журналісты размаўлялі з жыхарамі Славянску, якім супрацоўнікі ДСНС прывезлі пітную ваду.
Эпізод з абстрэлам і рэакцыяй людзей на яго ўвайшоў у паказаны на тэлевізіі сюжэт.
Сітуацыя ў Славянску:
3 ліпеня расейцы абстралялі Краматорск і Славянск. У выніку абстрэлу Славянску загінулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця, а раненні атрымалі 19 чалавек. У Краматорску была параненая жанчына.
4 ліпеня 2022 года з'явілася інфармацыя аб тым, што акупанты замацоўваюцца ў Лісічанску і рыхтуюць наступ на Славянскім кірунку.