BE RU EN

Падатковая пачала сачыць за беларусамі з квадракоптараў

  • 4.07.2022, 12:07

МПЗ правяло цэлую спецаперацыю ў Берасцейскай вобласці.

Падатковыя органы Берасцейскай вобласці выкрыла фермера ў выплаце "шэрага" заробку, гэта значыць без выплаты падаходнага падатку за работніка і ўнёскі ў ФСАН. Для гэтага выкарыстоўвалі квадракоптар.

Як паведаміла прэс-служба МПЗ, інспектары звярнулі ўвагу на тое, што колькасць афіцыйна працаўладкаваных работнікаў фермерскай гаспадаркі не супастаўная з аб'ёмамі прадукцыі. Яны запусцілі квадракоптар, з дапамогай якога сачылі за цяпліцамі фермера і колькасцю людзей, якія ў іх працуюць.

У выніку фермера аштрафавалі.

Апошнія навіны