BE RU EN

УСУ захапілі на ўсходзе варожую БМП-3 з поўным боекамплектам

  • 4.07.2022, 11:08

Падчас штурму пазіцый расейцы ганебна ўцяклі.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць "дэмілітарызацыю" расейскіх акупацыйных войскаў. Украінскія абаронцы на ўсходзе захапілі варожую БМП-3 з поўным боекамплектам.

Пра гэта паведаміла 128 асобная горна-штурмавая Закарпацкая брыгада. "Штурмавікі 128-й асобнай горна-штурмавой Закарпацкай брыгады атрымалі ў баі трафейную тэхніку - найноўшую расейскую БМП-3", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што падчас штурму пазіцый расейцы ганебна ўцяклі, кінуўшы практычна цэлую баявую машыну з боекамплектам для кулямёта.

Пасля бою ўкраінскія вайскоўцы даставілі БМП-3 у рамонтны батальён на агляд. Рамонтнікі ўстанавілі, што гэтая машына 2017 года выпуску і прабегам усяго 3 200 км. У яе нават ні разу не распакоўваўся рамонтны камплект. Ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў у машыны не знайшлі.

"Адзіная "няспраўнасць" - страшны смурод знутры, нібы там месяц жыў узвод брудных, потных і нямытых оркаў. Рамонтнікі вычысцілі машыну і ўзбраенне, праверылі асноўныя вузлы і аддалі ў падраздзяленне на перадавую. З гэтага часу БМП-3 будзе нішчыць сваіх былых гаспадароў", - адзначылі ўкраінскія абаронцы.

Апошнія навіны