BE RU EN

Дзмітро Яраш: Украіна і заходнія хаўруснікі павінны дапамагчы стварыць войска свабоднай Беларусі

  • 4.07.2022, 13:36

Вусатага Таракана трэба ліквідаваць.

Камандзір Украінскай добраахвотніцкай арміі (УДА) Дзмітро Яраш у «Фэйсбуку» (заклікаў кіраўніцтва Украіны дапамагчы ў стварэнні войска новай Беларусі:

- У найбліжэйшай перспектыве Украіна абавязана правесці спецыяльную вайсковую аперацыю вызвалення брацкай Беларусі ад нацысцкага рэжыму Лукашэнкі.

Гэты вусаты палітычны таракан, які захапіў уладу ў суседняй краіне, павінен быць ліквідаваны.

Беларусь будзе вызваленая ад эрэфаўскай акупацыі і, па сваёй волі, павінна абраць будучы Чарнаморска-Балтыйскі Звяз свабодных народаў.

Украіна, з дапамогай хаўруснікаў, павінна надаць усю неабходную падтрымку беларускім патрыётам у стварэнні найноўшага беларускага войска.

Дзякуй беларускім ваярам, якія ваююць за Нашу і іх Свабоду!

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны