BE RU EN

«Лукашэнка наглядна паказаў, як будуць размяркоўвацца месцы ў самалёте, які адлятае»

  • 4.07.2022, 7:35

Добрых хадоў у Сініх пальцаў няма.

Відавочна, што манеўр для балансавання ў рэжыму ўсё меншы, піша Telegram-канал "Нік і Майк". Захад слаба рэагуе на сігналы з Менска, а Крамлю няма калі цырымоніцца. На мяжы з Украінай усё яшчэ не сфармаваная ўдарная групоўка.

Зрэшты, добрых хадоў у Сініх пальцаў няма. Застаецца толькі слоўная эквілібрыстыка ў надзеі, што пашанцуе. Але сітуацыя ўсё пагаршаецца. Задуха становіцца ўсё больш адчувальнай.

Яшчэ некалькі важных назіранняў:

- сыны стаялі па левую руку, а ўсе астатнія на чале з Галоўчанкам, Качанавай і капанія - па правую. Наглядная дэманстрацыя дзялення таго, па якім прынцыпе будуць размяркоўвацца месцы ў самалёце, які адлятае;

- у словах трэці раз за апошні час быў заход на тое, што трэба моладзі падхапіць сцяг. Моладзь падхопіць, але першым, што яна зробіць - гэта будзе адмова ад усёй гэта паралельнай рэальнасці, якую нагрувасцілі Сінія пальцы і ягоныя памагатыя. Усё гэта ўжо сёння не працуе. Сінія пальцы, як і крамлёўскі старычына, спрабуюць спыніць час. Але час не спыніць. Сістэма, якую будавалі амаль 30 гадоў, была непрыдатная для жыцця.

Савецкі Саюз, які захацелі адрадзіць два дыктатары, дажывае свае астатнія дні. І гэта відавочна ўжо ўсім. Менавіта таму зараз Захад перастаў баяцца вайсковага і ядзернага шантажу.

Апошнія навіны