BE RU EN

Ва УСУ пракаментавалі выхад вайскоўцаў з Лісічанска

  • 3.07.2022, 21:01

Паўтарыўся б Ілавайск.

РФ мае сур'ёзную перавагу ў колькасці пяхоты, артылерыі ды набояў да яе. Таму з мэтай захавання жыцця ўкраінскіх вайскоўцаў пастанавілі пакінуць Лісічанск.

Пра гэта паведамілі ва Узброеных сілах Украіны (УСУ).

"Шмат хто можа ўбачыць у гэтым здраду. Але варта разумець рэальны стан спраў. РФ мае сур'ёзную перавагу ў колькасці пяхоты і ў артылерыі. А галоўнае, набояў да яе. Мы сцеражом нашых ваяк, і не робім як Расея, якая закідвае мясам кожны кірунак на смерць", - гаворыцца ў паведамленні.

Ва УСУ патлумачылі, што пасля таго, як акупанты ўзялі пад кантроль Залатароўку, амаль замкнулася кола. "І калі б нашы ваякі адтуль не выйшлі, паўтарыўся б Ілавайск. А так мы захавалі тэхніку, і галоўнае - жыццё нашых ваяк. Таму зразумейце гэта", - заклікалі ва УСУ.

"PS. А тыя, хто шукае здраду - можа пайсці на расейскія каналы, і там можаце разам парадавацца. Але радавацца давядзецца нядоўга", - падсумавалі ва УСУ.

Апошнія навіны