BE RU EN

УСУ збілі расейскі беспілотнік у Днепрапятроўскай вобласці

  • 3.07.2022, 20:28

Гэта ўжо дзясяты выведчык агрэсара, знішчаны ў небе над вобласцю.

Узброеныя сілы Украіны збілі чарговы расейскі беспілотнік у Днепрапятроўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram начальніца Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Валянціна Разнічэнка.

"Пераможная вечаровая навіна. Нашы вайскоўцы збілі над Днепрапятроўскай вобласцю варожы беспілотнік. Гэта ўжо дзясяты выведчык агрэсара, знішчаны ў небе над нашай вобласцю. Папярэдне, яго абломкі ўпалі ў поле", - адзначыў ён.

Апошнія навіны