BE RU EN

Зяленскі: Словы Лукашэнкі пра адзінае войска з РФ з'яўляюцца небяспечным сігналам для Украіны

  • 3.07.2022, 20:06

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас супольнага брыфінгу з прэм'ер-міністрам Аўстраліі.

Заява Лукашэнкі аб адзіным войску з Расеяй з'яўляецца небяспечным сігналам для Украіны і для народа Беларусі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас супольнага брыфінгу з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам.

"Тая інфармацыя, пра якую вы сказалі (заява Лукашэнкі аб адзіным войску з РФ - рэд.), я думаю, гэта, перш за ўсё, небяспечна для беларускага народа. Ён павінен не ўцягваць Беларусь у захопніцкую вайну Расеі супраць Украіны. Я думаю, небяспечным гучыць сігнал, які быў. Я думаю, што мы з вамі ўбачым вынік гэтага сігналу", - заявіў Зяленскі, адказваючы на пытанні журналістаў.

Паводле слоў прэзідэнта, раней Лукашэнка не раз падаваў сігналы аб тым, што ўдары па Украіне былі выпушчаныя без ягонай волі.

Апошнія навіны