BE RU EN

На Луганшчыне ўкраінскія байцы ўзялі ў палон чарговую групу акупантаў

  • 3.07.2022, 19:11

Новая партыя расейскіх вайскоўцаў папоўніць абменны фонд, неабходны для вяртання абаронцаў Украіны.

У Луганскай вобласці ўкраінскія байцы ўзялі ў палон чарговую групу акупантаў.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

Ён размясціў відэа, дзе зняты момант узяцця ў палон блізу 10 расейскіх вайскоўцаў.

"Новая партыя рашыстаў у Луганскай вобласці для абменнага фонду на нашых абаронцаў", – напісаў Герашчанка.

Апошнія навіны