Вечаровая зводка Генштаба УСУ
- 3.07.2022, 19:06
Украіна 130-ы дзень супрацьстаіць уварванню РФ.
Расейскія вайскоўцы захапілі Залатароўку. Таксама спрабуюць завалодаць і Белагораўкай.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
Галоўныя падзеі гэтага дня на фронце:
на Валынскім і Палескім кірунках істотных зменаў у становішчы і характары вайскоўцаў Беларусі не адзначаецца;
на Северскім напрамку акупанты абстралялі з артылерыі раёны памежных населеных пунктаў Бачэўск і Волкаўка Сумскай вобласці;
на Харкаўскім кірунку вораг спрабуе не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх вайскоўцаў. Акупанты абстралялі раёны населеных пунктаў Золачаў, Хрэсцішча, Малінаўка, Чаркаская Лазавая і Чэпель;
на Славянскім напрамку вораг вёў агонь па тэрыторыі непадалёк Даліны, Курулькі, Багародзічнага, Адамаўкі і Гусараўкі. Украінскія байцы адбілі штурм у напрамку Пасека-Даліна;
на Краматорскім напрамку акупанты фарсіруюць раку Северскі Данец і спрабуюць захапіць Белагораўку. Спрабуюць абстрэламі скаваць украінскія войскі;
на Лісічанскім напрамку акупанты абстралялі з артылерыі населеныя пункты Залатароўка і Верхнякаменка. Падчас штурму ў напрамку Залатароўкі ўзялі пад кантроль населены пункт;
на Бахмуцкім напрамку акупанты абстралялі з артылерыі раёны Салядара, Пакроўскага, Бахмута і Клінавога. Украінскія байцы адбілі штурм у напрамках Почачнае – Бераставое, Васільеўка – Бераставое, Ваўчаяраўка – Спорнае і Мікалаеўка – Спорнае;
на Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім напрамках акупанты абстрэльвалі раёны населеных пунктаў Аўдзееўка, Пяскі, Новаміхайлаўка, Врэмаўка, Гуляйполе, Валшэбнае, каб скаваць дзеянні ўкраінскіх байцоў. Таксама вораг нанёс авіяўдар непадалёк ад Каменкі, Аўдзееўкі і Шаўчэнкі;
на Паўднёвабугскім кірунку акупанты спрабуюць не дапусціць пасоўвання ўкраінскіх байцоў і ўжываюць захады ў лагістычным забеспячэнні войскаў і ўдасканаленні сваіх пазіцый;
на Мікалаеўскім напрамку вораг прадаўжае наносіць ракетныя ўдары, каб панізіць наступальныя здольнасці ўкраінскіх вайскоўцаў.