BE RU EN

У Формуле-1 здарылася аварыя з сальта баліда ў паветры

  • 3.07.2022, 18:49

Відэафакт.

Падчас гонкі Гран-пры Вялікай Брытаніі "Формулы-1" здарылася жудасная аварыя.

На самым старце, калі баліды толькі набіралі хуткасць, П'ер Гаслі з каманды "Альфа Таўры" сутыкнуўся з Джорджам Расэлам ("Мэрсэдэс"), у выніку чаго той моцна ўдарыў машыну Чжоў Гуаньюя ("Альфа Рамэа").

Пасля гэтага аўтамабіль апошняга падляцеў у паветра і зрабіў сальта. На зямлю балід упаў коламі дагары. У такім становішчы ён пераадолеў некалькі метраў, зноў падляцеў у паветра, зрабіў сальта і ўрэзаўся ў агароджу.

Апошнія навіны