BE RU EN

Акупанты сканцэнтраваліся ў цэнтры Херсона

  • 3.07.2022, 17:25

Рыхтуюцца да наступу УСУ.

Расейскія вайскоўцы сканцэнтраваліся ў цэнтры Херсона і рыхтуюцца да наступу ўкраінскіх абаронцаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Адэскай АВА Сяргея Братчука.

Адзначаецца, што ў Верхні Рагачык зайшла вялікая колькасць расейскай тэхнікі. Акупанты пасяліліся ў цэнтры – у будынках паліцыі, суда і многіх іншых дамах.

Падобная сітуацыя назіраецца ў розных населеных пунктах Херсонскай вобласці.

"Таксама акупанты сканцэнтраваліся і ў цэнтры Херсона – па праспекце Ушакова і ў раёне вуліцаў Тэатральнай і Піліпа Орліка. Абшукваюць выбарачна мінакоў", – напісаў Братчук.

Так, ён зазначае, што акупанты рыхтуюцца да наступу ўкраінскіх войскаў.

Акрамя гэтага, намеснік дырэктара Цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Сяргей Данілаў у Facebook адзначае, што расейскія вайскоўцы захапілі інтэрнаты Херсонскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле ягоных словаў, студэнтаў і аспірантаў, якія там жылі, выгналі на вуліцу.

Ён адзначае, што акупанты рыхтуюцца засяліць у памяшканні расейскіх вайскоўцаў і цывільных.

Апошнія навіны