BE RU EN

У Менску ў дзевяціпавярховіку абрынулася жалезабетонная агароджа гаўбца

  • 3.07.2022, 16:03

Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Маякоўскага.

Уначы з 2 на 3 ліпеня ў дзевяціпавярховым жылым доме на вуліцы Маякоўскага ў Менску абрынулася агароджа гаўбца на лесвічнай пляцоўцы, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне, што з пятага паверха абрынулася жалезабетонная пліта гаўбца незадымляльнай лесвічнай клеткі, паступіла ў МНС прыкладна апоўначы. Абышлося без пацярпелых, прычына абвальвання вызначаецца.

Апошнія навіны