BE RU EN

Bloomberg: ЕЗ можа даць больш за 500 млрд еўраў на аднаўленне Украіны

  • 3.07.2022, 15:56

На гэтым тыдні Украіна падасць маштабны праект аднаўлення краіны.

Еўрапейскі звяз можа даць больш за 500 млрд еўраў на пасляваеннае аднаўленне Украіны

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паведамляецца, што на донарскай канферэнцыі ў Лугана (Швейцарыя) на гэтым тыдні Украіна падасць маштабны праект аднаўлення краіны. Паводле звестак Bloomberg, план складаецца з амаль 2000 старонак і змяшчае шырокі спіс праектаў у галіне інфраструктуры і бяспекі, інвестыцый у клімат і лічбавую эканоміку, а таксама ў дыверсіфікацыю энэргетычных рэсурсаў.

Чакаецца, што Еўразвяз пакрые асноўную частку агульнай фінансавай дапамогі, якая можа перавысіць 500 млрд еўраў. Еўракамісія ўжо вывучае варыянты фінансавання, якія ўключае гранты і пазыкі. Афіцыйныя асобы ўстрымліваюцца ад адзнак, пакуль працягваецца вайна Расеі супраць Украіны.

Апошнія навіны