BE RU EN

Пуцін выконвае ролю прыніжанага

  • 3.07.2022, 15:08

Даследчык прапаганды патлумачыў паводзіны расейскага дыктатара.

Расейская прапаганда накіраваная больш на саміх расейцаў. Сам Пуцін выконвае сваю псіхалагічную гульню - ролю прыніжанага і адначасова таго, хто зневажае іншых. Гэтым ён і падабаецца шматлікім людзям не толькі ў Расеі, але і за мяжой.

Пра гэта 24 каналу заявіў даследчык прапаганды і брытанскі журналіст Пітэр Памеранцаў. Ён кажа, што псіхалагічная гульня Пуціна палягае ў прапагандзе расейцаў і людзей за яе межамі.

З ягоных слоў, лідар Крамля выконвае ролю вельмі моцнага прыніжэння.

Пітэр Памеранцаў заўважыў, што Пуцін у сваёй прапагандзе то кажа, што яго прынізілі, то нейкі «Пётр вялікі», які іншых прыніжае.

Бо саміх расейцаў усё жыццё зневажалі. Таму Пуцін і выконвае ролю прыніжанага, і адначасова з гэтым паказвае, як ён можа іншых прыніжаць. Расейцам гэта вельмі прыемна псіхалагічна, - растлумачыў экспэрт.

Даследчык прапаганды зазначыў, што гэта вельмі блізка для многіх людзей нават у Еўропе ці ЗША.

«Усе, хто адчувае сябе прыніжаным і хоча іншых абражаць, іх цягнецца да Пуціна, ім прыемна гэта чуць. Яго эстэтыка для іх станоўчая. У Амерыцы ёсць працэнт насельніцтва, каму падабаецца Пуцін і такія аўтарытарныя лідары», – дадаў Пітэр Памеранцаў.

Апошнія навіны