BE RU EN

У Расеі памёр прафесар, арыштаваны паводле справы аб «дзяржаўнай здрадзе»

  • 3.07.2022, 15:00

У Дзмітрыя Колкера была апошняя стадыя раку.

Памёр прафесар Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (НДТУ) і загадчык лабараторыі квантавых аптычных тэхналогій Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (НДУ) Дзмітрый Колкер. Пра гэта паведамляюць КП-Новосибирск і «Тайга.инфо»; cын Колкера Максім Колкер апублікаваў ва «УКантакце» тэлеграму аб смерці прафесара.

54-гадовага Колкера затрымалі ў чацвер, 30 чэрвеня, паводле справы аб «дзяржаўнай здрадзе». Супрацоўнікі забралі Колкера з лякарні, куды яго шпіталізавалі праз пагаршэнне стану здароўя - у прафесара чацвёртая стадыя рака падстраўнікавай залозы. Яму паказаная падтрымліваючая тэрапія, таму што «магчымасці хіміятэрапіі вычарпаныя». Са слоў родных, ён не можа самастойна харчавацца.

Ужо на наступны дзень, нягледзячы на стан здароўя, суд у Новасібірску адправіў Колкера ў маскоўскае СІЗА.

Рэдакцыя «Тайги.инфо» паведаміла, што справа супраць Колкера можа быць звязана з пераследам навуковага кіраўніка Інстытута лазернай фізікі Сібірскага аддзялення РАН Сяргея Багаева паводле справы аб махлярстве. Журналісты ўважаюць, што справа навукоўца аб дзяржаўнай здрадзе можа будавацца на паказаннях фігурантаў гэтай крымінальнай справы.

Апошнія навіны