BE RU EN

Пад Беластокам прайшоў беларускі фестываль «Тутака»

  • 17.07.2022, 18:24

Фотарэпартаж.

16 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам прайшоў фестываль «Тутака».

На фэсце выступілі J:Mors, Šuma, Лявон Вольскі ды іншыя. У праграме былі мерапрыемствы для дзяцей і два спектаклі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падзякавала ўдзельнікам фестывалю «Тутака», яе выступленне было паказанае на вялікім экране фестывальнай сцэны.

Фестываль «Тутака» прайшоў у Беластоку другі раз. Арганізатары абяцаюць, што фестываль стане традыцыйным і наступным летам адбудзецца трэці фестываль.

Сайт Charter97.org падрыхтаваў фотарэпартаж з фэсту.

Апошнія навіны