BE RU EN

Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен

  • 11.07.2022, 11:11

Байцы маюць кантракт з УСУ.

Полк Каліноўскага паведамляе, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні ў вызваленні байцоў Яна "Тромблі" Дзюрбейкі і Сяргея "Кляшча" Дзёгцева. Абодва яны ўключаныя ў спіс на абмен ваеннапалонных.

Усе байцы маюць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і вайсковы білет, які дае права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і магчымасць атрымаць дазвол на жыхарства.

Апошнія навіны