BE RU EN

Расейскія знішчальнікі ўдарылі па выспе Змяінай фосфарнымі бомбамі

  • 1.07.2022, 21:43

Гетман УСУ апублікаваў відэа ўдараў.

Пара расейскіх знішчальнікаў Су-30 абстраляла выспу Змяіную забароненымі фосфарнымі бомбамі. Пра гэта паведамляе гетман Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны.

"Кіраўніцтва ўзброеных сіл РФ не прытрымліваецца нават уласных заяў, якія дэкларуюць "жэстам добрай волі". Сёння а 18:00 з аэрадрома Більбек пара самалётаў Су-30 ВКС УС РФ двойчы нанесла авіяцыйны ўдар фосфарнымі бомбамі па выспе Змяінай, дзе нібыта "закончылі задачы", - заявіў Залужны.

Галоўны камандзір УСУ падкрэсліў, што гэтыя факты неабходна ведаць усім, хто гаворыць аб дамоўленасцях з Расеяй.

"Адзінае, у чым супраціўнік паслядоўны, гэта нязменная "трапнасць" нанясення ўдараў. Увага на відэа", - дадаў Залужны, апублікаваўшы відэа ўдараў.

Апошнія навіны